Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Два крыла.

Сярэдняя: 4.2 (25 галасоў)

Два крыла.
Я б хацела, каб у мяне
За плячамі былі два крыла.
Я б заўсёды ў цяжкай бядзе
Зберагчы сваіх дзетак змагла.

З дапамогаю гэтых вось крыл
Я хутчэй бы да іх далятала.
Ім сказала б, што Божа закрыў
І своечасова бы я паспявала!

Мне бы толькі іх ад бяды
Закрываць магутна крыламі
Каб змаглі яны зноў заўжды
Паспяхова падняца самі.

І каб добра ў іх ўсё было
Ў жыцці і ў роднай хаце.
Не патрэбна адно мне крыло
Пара крылаў трэба іхней маці.

Аблячу ціхай ноччу іх
Не падам нікому я віду.
Адганю кучу туч гразавых
І не дам сваіх дзетак у абіду!

Ўсяго толькі два мне крыла
Ў жыцці маім мне не хапала.
Я зусім бы тады не спала
Днём і ноччу вакол іх лятала.

Лілія Воранава ( Журавінка) 11.12.2019г.