Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дварышчанскія прыпеўкі

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Дварышчанскія прыпеўкі Годзікаў з шасці гарцую на кані актыўна я: школа ў Дворышчы працуе конная-спартыўная. *** Каб вяліся жарабяткі – будучыя летуны, – жарабкі і каняматкі ёсць на ферме “Эйтуны”. *** Паліліся поту рэчкі з жарабкоў успененых. Да сядла і да вуздэчкі прывучай тракененскіх! *** Вам па шляху па якому, коні з Дворышча, ісці? Мы з шасці ідзём у школу. Коні ў спорт ідуць з шасці. *** Па палях не пагуляе статак коней скакавых: коней Ратамка купляе, арандуе Ваўкавыск. *** Дварышчанскія спартсмены – чэмпіёны па канкуры. Выгляд у дастойнай змены іх таксама не пануры. *** І Напор, і Асалода – коні знакамітыя, чэмпіёнскай пазалотай назаўжды пакрытыя. *** Звонка спорт тутэйшы – конны – нашы апяваюць вусны: коні нашы – чэмпіёны, школа – чэмпіёнаў кузня! Nike Ambassador 11