Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дыптых

Яшчэ не ацэнена
ДЫПТЫХ І Пагавары са мною моваю нястомных птахаў, якія вяртаюцца ў гняздоўі, дураслівага ветрыку, што кудлаціць пасмачкі валасоў, усхліпаў хваляў, якія цалуюць бераг... І толькі прашу аднаго: не гавары са мною мовай маўчання. ІІ А ты пагавары са мною на мове маўчання: іскрыстым бляскам вачэй, зырчэйшым за самыя яркія зоркі, няўрымслівым полымем вуснаў, гарачэйшым за сонца, нястрымнай лагодаю рук, мілейшай за ласку вятрыскі... Ці трэба мне іншая мова, каб быць найшчаслівым на свеце? NIKE