Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзедаў госць

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Сціх нарэшце
колаў лёскат,
і спыніўся паравоз.
Ён Міколку
к дзеду ў вёску
сёння з горада прывёз.
 
Дзед унука ля парога
узяў на рукі,
як малога.
- Бач, які ты,
бач, які! –
цісне хлопца да шчакі.
А ў дзядулі –
вось бяда! –
нібы шчотка
барада.
Ён жартуе,
а Міколку –
хоць ты плач –
у шчокі колка.
Тут бабуля кажа:
- Дзед,
павітацца дай як след!..
Ад абдымкаў, пацалункаў
не знайсці яму ратунку.
 
Потым бабка да стала
свайго госця павяла.
Эх, бабульчыны бліны! –
надта ж смачныя яны!
А яешня,
а тварог –
болей еў бы,
калі б мог!..
 
Пасля смачнага абеду
сон схіліў
старога дзеда.
Ён прыкрыў
газетай лоб,
пазяхнуў
і ўраз захроп.
 
А як бабка
выйшла з хаты,
стала госцю сумнавата.
– Што б зрабіць
такое мне?
Бачыць –
ножны на сцяне.
Паглядзеў на бараду:
- Зараз лад я навяду.
Болей мне яна
ніколі
гэтак шчокі не наколе! –
І паціху,
асцярожна,
ён з цвіка
здымае ножны.
 
Чыкнуў раз,
другі
      і трэці!..
Дзед нічога б не прыкмеціў,
але тут, відаць,
валоссе
казытнула дзеду ў носе.
Чмыхнуў ён
і з ложка ўскочыў,
бараду разгладзіць хоча.
Шась рукой
туды, сюды –
не знаходзіць
            барады.
 
Бабка ўгледзела:
- Авой,
што з тваёю барадой?..
Дзед у люстра паглядзеў –
ледзве ён не абамлеў.
 
- Што за жарты,
што за штука? –
і шукае ў хаце ўнука.
А бабуля:
- Кінь сварыцца.
Ці не лепей пагаліцца?..
Брытву дзед пачаў вастрыць,
а злуецца,
а бурчыць!
– Гэта ж, -
кажа ён, -
      куды
варты дзед без барады?..
 
Пагаліўшыся,
ізноў
да люстэрка падышоў.
Злева,
      справа
паглядзеў
і крыху павесялеў.
– Баба, як ні гавары,
не такі ўжо я стары…
А бабуля:
- Сапраўды,
ты зусім як малады…
 
Адышла ў дзядулі злосць.
Але дзе падзеўся госць?
І чыя,
      скажыце,
ножка
вытыркаецца з-пад ложка?
Ці не ўнук там,
ці не госць?
Паглядзелі –
так і ёсць.

Womens Footwear Online


Искала стихотворение для сына

Искала стихотворение для сына и случайно попала на это, я в восторге, классное стихотворение, мне очень понравилось!!! 8-))
Ребенок будет зачитывать на уроке всем детям в классе, сейчас тренируемся выразительно читать.