Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзеці-бежанцы

Сярэдняя: 4.1 (8 галасоў)
Жоўтыя сланечнікі смяюцца. Бегаю па лужах басанож. Дзеці, што не могуць усміхнуцца. Дзеці без усмешкі – ну, і што ж? Мне б рукой да зорак дакрануцца, крылы белыя і новыя набыць, знакамітаю пісьменніцай прачнуцца. Ім – хаця б да раніцы дажыць. Цемры не баяцца – жоўтай ночы: зноў у падвалах-склепах ім сядзець. Неба ўсё палае, шкло грукоча, і снарады за снарадам рве… Пра каханне і пра шчасце мараць людзі – кветкі родныя зямлі. Так і дзеці-бежанцы чакаюць шчырай ласкі, сэрца дабрыні. Цягнуцца сланечнікі да сонца. Усім патрэбна сонца цеплыня. Толькі бежанцы пытаюцца бясконца: ці супыніцца калі-небудзь вайна? adidas