Дзеці сонца, вады і зямлі... Што мы ў спадчыну ваша ўзялі: Цеплыню, каб усіх абагрэць? Глыбіню, каб душой не мялець? Хлебадайнасць, каб шчодрымі быць I галодных усіх накарміць?.. Дзеці сонца, вады і зямлі... Вашы мы, а да вас ці дайшлі?..