Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзіўны ў парку сядзеў чалавек

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)
Дзіўны ў парку сядзеў чалавек, Спяваў рэквіем марным дням, Пакланяўся памерлым агням, Што Дзень знішчыў на веру Багам. Пад цяжа’рам закрытых павек, Ўтойвай думак гоністы ход: Калі гэтай красы мастак не засек, То навошта глядзець на заход? Неба рыхлае і сухое Следам белым разрыў самалёт, І дзіцятка, раскрыўшы рот, Правароніла свой паварот. Лётчык хлопца зацяў за жывое, З рычагамі й душу кранае. Непатрыбна дзіцяці больш неба такое, Па якім ніхто не лятае. Ў кнізе пыльнай ды старажытнай Грозны бачна з малюнкаў палац, Ён займае вялізарны пляц, Цягне тэкст за абзацам абзац. Толькі вось у паветры туманны цяжа’р – Над палацам сцяг белы лунае. То навошта дзяржаве такі ўладар, Што сапраўднай улады не мае? Кнігу тую не першы год Спрабавалі чытаць навукоўцы – Нейкі вельмі стары прапойца Надта ж хоча зрабіцца прамоўцам. Збеглі літары разам у карагод, Хоць чытай і з канца, і нанова. То навошта краіне патрэбен народ, Што не ведае роднае мовы? Adidas Yeezy