Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяўчыне

Сярэдняя: 4.6 (113 галасоў)

Не кажы, што злыя людзі
        І што свет паганы:
Сэрца крыўду ўсю забудзе,
        Час загоіць раны.
 
Тыя раны, што зладзеі
        Сэрцу прычынілі,
Ты думкі і надзеі,
        Што ў табе пабілі.
 
Ды ці ж варты баламуты,
        Каб твой твар дзявочы
Засцілаўся ценем смуты
        І тускнелі вочы?
 
Пройдзе ўсё, перажывецца, -
        Вер мне, дарагая!
Будзе час - ускалыхнецца
        Сэрца і ўзыграе.
 
А ў душы вясна настане,
        Сэрца зноў палюбіць,
Прыдзе доля, ў вочкі гляне,
        Шчыра прыгалубіць.
 

Не кажы ж, што злыя людзі
        І што свет паганы:
Сэрца смутак перабудзе,
        Час загоіць раны.



Цудоуна ,актуальна i у наш

Цудоуна ,актуальна i у наш час .

Цудоўны верш. Першы раз

Цудоўны верш. Першы раз пазнаёмілася з такім пяшчотным Коласам.

Очень.красивое.стихотворение=

Очень.красивое.стихотворение=)Спасибо.за.помощь)

Вельмі цудоўны твор!!!!

Вельмі цудоўны твор!!!! Скранае ўсе патаемныя пачуцці! Яго змест у цяперашні момант так блізкі майму сэрцу!!! Добра, што ў нас былі такія славутыя, таленавітыя пісьменнікі!!

Очень красивый стих. Мне он

Очень красивый стих. Мне он очень понравился!

Цудоўны верш...Пра меня...І,

Цудоўны верш...Пра меня...І, мабыць, не толькі пра мяне...