Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяды

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Мяне ўжо няма на гэтай зямлі.
Хутка дождж сляды мае змые.
І што турбавала, жыло ўва мне.
З душою ніколі не згіне.

І зноў на Усходзе сонца ўзыдзе.
На Захадзе зноў яно сядзе.
І больш да мяне ніхто не прыйдзе.
За стол са мной не прысядзе.

Упэўнены я, пакінем мы след.
Мы добрыя справы пакінем.
І сыну, калі стане ён ужо дзед.
Жывымі мы ў памяці ўсплынем

Пачне ен расповяд ўнукам сваім.
І круг як гадзіннік замкнецца.
А слова застанецца толькі жывым.
І спадчына, казкай пальецца.

Вясною, і восенню будуць Дзяды.
Мы продкаў сваіх сустракаем
І сувязь з Дзядамі пакіне сляды.
Мы ў сэрцы, як стук адзначаем.

Жыццё...Час сыходзіць як хуткі ручай.
І кожны наш дзень без вяртання.
У згодзе жыві, будзь зауседы мудрэй.
З падтрымкай дзядами,вяртанне.

06.13.