Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякуй дужым шурпатым рукам...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзякуй дужым шурпатым рукам...
Памяці майго таты і яго сяброў-камбайнераў, шафёраў на жніве,
усіх родных мне людзей
з былога калгаса “Беларусь” Ляхавіцкага раёна
(цяпер ААТ “Жарабковічы”) прысвячаю

Дзякуй дужым шурпатым рукам,
Што жытамі прапахлі навекі:
Яны сілу даюць каласам,
Зернем-сонцам спаўняюць засекі.

У маршчынах усе, з мазалямі,
Часта мытыя потам салёнам,
Неба моцна трымаюць над намі,
Кормяць хлебам людзей мільёны.

Мора ласкі-турботаў трэба,
Тоны клопатаў і цеплыні,
Каб над полем запахла хлебам,
Кожны колас цяплом прамяніў.

Неба й Сонца ў падмогу дбайным,
Ім паклоны дае збажына.
Плынь жыцця выцякае – з камбайнаў:
З іх масткоў нават Вечнасць відна…

…Як бярэ мяне хлеб на парукі,
Падмацоўвае з кружкай вады –
Бачу таты, камбайнераў рукі
Ды свае па іржышчы сляды.