Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іван Ждановіч

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Адам панура ходзіць - бо шукае
Ключы ад згубленага раю.
А Ева ўжо знайшла іх ды смяецца:
- Яны - у сэрцы...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дзякуй дужым шурпатым рукам...
Памяці майго таты і яго сяброў-камбайнераў, шафёраў на жніве,
усіх родных мне людзей
з былога калгаса “Беларусь” Ляхавіцкага раёна
(цяпер ААТ “Жарабковічы”) прысвячаю

Дзякуй дужым шурпатым рукам,
Што жытамі прапахлі навекі:
Яны сілу даюць каласам,
Зернем-сонцам спаўняюць засекі.

У маршчынах усе, з мазалямі,
Часта мытыя потам салёнам,
Неба моцна трымаюць над намі,
Кормяць хлебам людзей мільёны.

Мора ласкі-турботаў трэба,
Тоны клопатаў і цеплыні,
Каб над полем запахла хлебам,
Кожны колас цяплом прамяніў.

Неба й Сонца ў падмогу дбайным,
Ім паклоны дае збажына.
Плынь жыцця выцякае – з камбайнаў:
З іх масткоў нават Вечнасць відна…

…Як бярэ мяне хлеб на парукі,
Падмацоўвае з кружкай вады –
Бачу таты, камбайнераў рукі
Ды свае па іржышчы сляды.



Яшчэ не ацэнена

З Любові пачынаецца народ
І з песень, што растуць з тае Любові.
Няхай нянавісць – аблятае родны род,
Няхай жыве спагада ў спеўным слове!
Калі абняты болем родны край,
Калі яго нішто суняць не можа –
Спявай!
Не здай сябе нянавісці –
Спявай!!
Спявай!!!
І гэтым, і Любоў – пераможаш.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Паміж быццём і небыццём
Былінкай тонкаю Жыццё.
...Мірыцца трэба на зямлі,
Пакуль мы тут, не адышлі...
20.04.2024