Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяўчына ды сонца

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Адна прыгожая дзяўчына
Глядзела доўга ў далячынь
Сядзеўшы дома, паглядаючы з аконца
Спытала тая дзеўка ў сонца:
“Чаму я не магу шчасліва быць?
Чаму мой любы вечна спіць?
Чаму не ідэальна тварам?
Чаму у свеце столькі гора?
Ці шчасце будзе скора?
Людзі баязлівыя чаму?
Мо гэта усё таму?
Што мы усе самі вінаваты?
Што не маем у сабе мы рады.
Сонца, зорка, што з нябёсаў,
Кіраўніца чалавечых лёсаў
Дык чаму у свеце існуюць -
Гора, здрада, бруд, мярзота, жуць?
Чаму не мае свет герояў,
Што здейсняць свае мроі?
Чаму не ідэальныя ўсе людзі?
Што з нашым гэткім светам будзе
Нізкім, баязлівым, жорсткім?
Мо ісці па жыцці наўпросткі?
Дык чаму, сонечка, чаму?
Мо я ведаю? А мо тое таму?
Што самі мы тут вінаваты?
Што мы самі будуем краты?
Мо таму што я сяджу у хаце?
Мо таму ўсё гэта, сонца, браце?
З-за нашае сціпласці,
З-за нашае недасціпнасці,
З-за нашае баязлівасці?
Мо трэба ужо выйсці з хаты?
Мо трэба зламаці краты?
Мо нешта пара зрабіць?
Мо ужо пара акно разбіць?
Сонца, чаго маўчыш?
Чаго на людзей не крычыш?
Спалі святлом сваім іх!
Каб абудзіліся!
Не шкадуй промняў сваіх!
Людзі стаміліся!
Крычы, палі, забівай!
Народзе, не спі, уставай!