Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2010

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Нацыянальны дух Русі –
Суровы і ледзяны фіёрд.
Як Рыма першага арлы
Як плейстацэну мастадонт.

Я стаю цвёрда на зямлі
Вакол мяне – багряндалір.
Пракраўся хаос у душу мне
Як мярцвячы шэпт з руін.

Я бачу ў сферы два агню
Там мае горы, вецер, снег…
Ідуць, ідуць, твае войскі
Курс на Грунвальд і Танэнберг.

Жалезны конь жалезны шлем
Жалезны крыж на іх грудзі.
Як звера грознага татэм
Што п'е славу ўвесь у крыві.

Але наш беларускі полк
Выйшаў змагацца да канца,
Нас пераломяць як чарот
Ці гэта мы зломім ворага!?

Абаранілі, ператрывалі…
І біліся адважна мы,
Каб нашчадкі нашы пазналі
Што беларусы ўсе яны!

Каб ганарыліся і кахалі
Нашай гісторыяй баявой,
І каб не цэрквы адпявалі,
А адпяваў народ нас мой.

Аблічыліся інтэрвенты
Прыйшлі славу яны шукаць,
А знайшлі аблічча смерці
І стагоддзі ім тут ляжаць.

Астыла конніца, тэўтон
Не ўстане на бой ніколі.
І гэта полынь вогнішчаў
Гарыць у славу сыноў Русі!



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Казкі дзіцям нашым мусіць
Ўдзень і ўноч распавядаць.
А гаворачы па руску -
Дык, а што тады губляць?

Справы? Гэта не губляюць!
Яны знойдуцца праз век...
Вось мяне ужо гукаюць.
Ці вось гэнае не здзек?

Ем на кухні – ці не казка?
Нешта лепш было раней?
Задаволенасць – не пастка.
Пастка – калі пан сумнеў!

Нешта ёсць і ў сумневе.
Без яго яшчэ і горш.
Я не лётаю па небе,
Проста ем чырвоны боршч.