Над лесам, над садам дзікім
Дожджык забалбатаў,
І успыхнулі раптам гвазьдзікі
У нетрах абмытых траў.
Цёплыя кроплі скачуць
Па залацістай лазе;
Дожджык – "царэўна плача",
Сонца ў кожнай сьлязе.
Зь нізкай цёплай адрыны,
Учуўшы ласкавы капёж,
Ў лёгкай сукенцы дзяўчына
Выбегла проста пад дождж.
Кроплі яе цалавалі
Палка, пяшчотна, да сьлёз,
Вусны дзяўчыны хапалі
Срэбра зь ясных нябёс.
Дожджык зрабіў сваё цуда,
Ён абляпіў, як мог,
Плечы, маленькія грудзі,
Гнуткія лініі ног.
Бэзам з садоў павявала,
Вечна хацелася жыць.
Дзяўчына ад шчасьця сьпявала.
Стронцый быў у дажджы...
Знаю на память это
Знаю на память это стихотворение со школы (мне 34 года) и каждый раз, читая его, слёзы наворачиваются. Это моё любимое!
Очень хорошее произведение!
Очень хорошее произведение!
Этим летом я увидела такую же
Этим летом я увидела такую же картину и вспомнила этот шедевр.Это моё любимое произведение.Спасибо.
Нешта кшталту: Я спытаў у
Нешта кшталту:
Я спытаў у дворніка Пятрова
- Дзе вяроўку ўзяў ты дзядзька Вова?
А Пятроў маўчыць, нібы сумуе.
Толькі вецер труп яго пампуе.
зусім нядаўна я прачытала
зусім нядаўна я прачытала верш У .Караткевіча ''Дзяўчына пад дажджом!!!
І гэты верш быў напісаны ў
І гэты верш быў напісаны ў 1956г. Як толькі савецкія фізікі сказалі што яны зрабіля першы ядерны рэактар