Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДЗЯВОЧЫЯ ВАГАНЬНІ

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

"Быць, ці ня быць?! - О, то пытаньне!"
Сказаў аднойчы Ёрыку Прынц Дацкі.
Але наведала дзяўчыну іншае ваганьне –
"Кахаць ці не кахаць?..",
Калі зьявіўся хлопец заліхвацкі!

Жаўнер вагаецца: "Страляць, ці не страляць?...",
Злавіўшы ўмольны позірк ворага свайго.
Бульбаш вагаецца: "Ці йсьці галасаваць?...",
Бо ліпавыя выбары дасталі ўжо яго.

Студэнт вагаецца: "Вучыцца, ці гуляць?..".
Самазабойца вырашае: "Прыгаць, ці ня прыгаць?..."
Бягуць імгненьні - трэба выбіраць...
Ня дзеля сьмеху ж даў нам Бог уменьне думаць.

Жаўнер ня стрэліу - стрэльбу кінуў у балота.
Бульбаш пайшоў на Плошчу,
ўзьняушы Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.
Cтудэнт, пісаўшы шпоры, выліў восем вёдзер поту!
Самазабойца даў жыцьцю свайму працяг.

I толькі дзеўчына-красуня не стамляецца вагацца!
Што ж трэба ёй - кахаць, ці не кахаць?...



Так і ёсць. А што ты хацеў,

Так і ёсць. А што ты хацеў, Валеры, калі ў Дабравесці напісана: "І адвернецца сын ад бацькі і мацеры сваёй, і прылепіцца да жаны, і будзе адна плоць у адзіну. І тайна тая вялікая ёсць". "Тайна, тайна, тройчы тайна, -- невамоўная прытым"