Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Элегія

Яшчэ не ацэнена

Як грэшны пакутнік,
я літасці ў Бога прасіў:
«Чаму я закуты
у путы туманнай хлусні?»

Стараўся жыць мудра:
нічога не бачыць, не чуць.
Вяла мяне мудрасць:
«Таланіць таму, хто маўчун».

Сумеўся ў жыцці я:
не знаю, дзе шэрань, дзе бель.
Зямная стыхія
вядзе карабель мой на мель...

І грымнула з неба...
І рэха – як голас Душы:
«Зямлі – не па-трэ-э-бен...
Ня-во-о-льнік... Ты й небу –
чужы!»