Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць каханне!

Яшчэ не ацэнена
Дзень, калі мы будзем побач, ноч, калі мы будзем разам – адрадзіць каханне спроба (чалавек кахае часам). Памыляецца часова, ці жыве пачуццем вечна – распазнаць беспамылкова немагчыма. Недарэчна планаваць каханне, толькі тая ноч, калі мы разам прыціскаемся, як долькі апельсінавыя, па-за межы простага пачуцця нас штурхае паступальна. І плывуць, як лодкі, грудзі па малой і цеснай спальнай. Як у вершах Пастэрнака: воск слязьмі, крыжамі рукі, ногі… Стогны, бы адзнака – эйфарыі гукі. Гукі! Чутна зверху, чутна знізу: мы плывём па акіяне. Падвяду пад вершам рысу: мы кахаем! Ёсць каханне! 26.02.2016 Zoom Lebron XII 12