Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць на свеце такія краіны...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ёсць на свеце такія краіны,
Дзе расце нават хлеб на раллі,
А мне нашы бярозы, каліны,
Нашы краскі ў душу заплылі.
Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.
А найлепшая тая дарога,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Кажуць: дома вуглы памагаюць.
Дома жыць і рабіць весялей...
Чалавек без бацькоўскага краю —
Як без песні ў гаі салавей.



Іншыя вершы аўтара