Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць нагода...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Шмат купім гарэлкі і кветак - ахапкі з нас кожны нясе- Няхай жа сябе прыгажунямі сягоння жанчыны адчуюць усе! * Ён гэтым днём падняўся рана, Сняданне жонцы згатаваў, Прыбраўся ў доме, і старанна Ў чэргах нервы гартаваў. Аббегаў мноства магазінаў - Накрыў, нарэшце, стол к вячэры. Ён так стаміўся: быццам згінуў, Ляжыць знясілены ў кватэры. Вось-вось гатоў ад стомы ўзвыць: -А мне ж яшчэ яе любіць!.. * Моцны пол у гэты дзень становіцца слабым, Таму што напіваецца “У дым”. * Восьмага сакавіка, напомніць вам павінны,- Гэта Міжнародны дзень сябровак абаронцаў Айчыны. * У сваё свята будуць піць жанчыны Духмяны чай з пірожным, з шакаладкаю, А мужыкі дык жэрці зноў павінны Гарэлку гэту горкую і гадкую. * -Хлапцы, хутчэй! Там бабы торт без нас ядуць! -Ты, дурань, дзверы закрывай, Пакуль сюды не зазірнуць, Яшчэ па адной налівай! * Восьмы дзень сакавіка – па праву Дзень жаночы. Мужыкі, дык абаронім сабе права хоць бы ночы! * Віншуючы жонку са святам, Не крычы і не ругайся матам. * Кідаецца ў вочы адразу ўсім Плакат ля ўваходу ў клубе начным, Аб’ява – да месца, глядзіцца выдатна: “8 сакавіка – дзяўчаты бясплатна”. * Пра дзень жаночы ёсць цытата: “Чым больш жанчын, тым меней свята”. *** adidas Sneaker News