Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць такі народ - Ліцвіны…

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ад расейскай навукі імперскай
Адыходзьце, браце, хутчэй.
Нярускімі мордамі, кіруючая зверскімі,
Яна шмат пажэрла людзей.

Казалі яны, што іх злейшым ворагам
Заўсёды была наша Літва…
З Ліетувай, Украйнай
Аб нас у Еўропе ішла малва.

Нашапталі, у вушы ўвялі
Нашым простым людзям-сялянам,
Казалі:” Мы свабоду вам, браце, далі,
Мы добрыя,
А што вы нам?”

Знічтажалі народ наш ліцвінскі,
Атруцілі памяць хлуснёй…
Прыйшоў з мячом Сувораў-Екацярынскі
І сілай прымусіў, воляй сваёй.

Памяць – гэта не смецце,
Знічтожыць ушчэнт не зможа ніхто.
У радасці час, і ў яго ліхалецце
Народ будзе жыць і біцца з лухтой.

Раней, як Княства Літоўскае,
Хадзіла на княствы Русі,
З мячом і кап’ём, і з словам боскім
Ішлі нашы раці, гулі.

Час нікога не шкадуе,
Ён ідзе і хутка л’ецца…
Перамогу хітрэйшы смакуе,
Разумнейшы апошнім смяецца.

Покуль сіла і памяць пануе,
І душа з народам жыве,
Наша слова народ наш пачуе
І хлыне… і хлыне…

Ёсць нам выйсце… вузкае,
Але чуе народ беларускі.
Я крычу няпраўдзе згінь!
Будзе жыць народ ліцвінскі,
Калі жыве хоць адзін ліцвін…