Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Францішак Багушэвіч і Жупраны

Сярэдняя: 3 (1 голас)
У Жупранах даўняя Добрая традыцыя: Помніць Багушэвіча, Помніць,ганарыцца. У Жупранскай школе, То было калісьці, Працаваў і я там Для людской карысці. Працаваў нядоўга – Два гады вучэбных,* Але ж нейкі мізер Спраў зрабіў патрэбных: У музеі школьным (Ён тады ствараўся) Мацаваць паліцы Я не адмаўляўся, І яшчэ – што трэба, Пад кіроўным словам Завуча Кадыркі, Дырэктара Крайнова. Шчыровалі гуртам, Дружна і натхнёна, Дзеці і дарослыя, Мэтай акрылёныя. Земляка-паэта Шануючы свята, У музей збіралі Рэчы,экспанаты. А ў сямідзясятым** Наш музей адкрыўся. Да тае падзеі Шмат хто далучыўся: Былі госці з Мінску, Людзі з іншых месцаў, Дзеячаў,пісьменнікаў Сустрэлі чэсць па чэсці. Правялі ўрачыстасць На такім узроўні, Што ўсе ў задавальненні Засталіся поўным… Год ішоў за годам – Дзеці вырасталі, Пакідалі школу, На ногі ўставалі. Да супольнай дзеі Мелі дачыненне Школьнікі,настаўнікі Розных пакаленняў. І працэс збірання Тэматычных звестак Доўжыўся няспынна, Напаўняўся зместам. Сёння ў экспазіцыі Сотні дзве найменняў, Трэць – арыгінальныя, Рэдкія,бясцэнныя. У музей,у школу, К помніку паэту І ідуць,і едуць З розных старон свету, Маладыя,сталыя, Вучні і студэнты, Просты люд працоўны І інтэлігенты. Кожны з іх імкнецца Паглядзець мясціны – Там,дзе Багушэвіч Нам свой след пакінуў, Прасякнуцца духам Спадчыны паэта,- У Жупранах шчыра Дапамогуць з гэтым. Правядуць,пакажуць – Будзе вам цікава – Тут багаты вопыт У краязнаўчых справах. У жупранцаў даўняя Добрая традыцыя: Францішка Багушэвіча Помніць,ганарыцца… --------------------- *1968-1970 гг. **22 сак.1970 г. Air Jordan II 2 Shoes