А гады за сьпіной
Ўсе мае схаладзелі,
А гады ўсьлед за мной
Не пяюць, бо адпелі,
Адсьпявалі яны,
Як змаглі, як умелі,
Ім сьвятарні-хлявы
Сьвятаром-пеўнем сьпелі,
А гады, быццам дым,
Як пясок з мае жмені -
Шчасьце быць маладым,
Ды аб шчасьці ня ведаць!
-31.03.18.