Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гадзіннік

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)
Вось і ўсё. Жыцця жалобны вынік. І няма ратунку ўжо нідзе. Чалавек памёр. Але гадзіннік на яго руцэ яшчэ ідзе. Ён цяпер адлічвае хвіліны, што належаць іншаму павінны. Вось і ўсё. Турбот бясконцых вынік. Па труне стукоча жвір – не ў лоб. А ні дактароў ужо, ні клінік. Ні пакут ніякіх. Ні хвароб. Ды, на жаль, хваробы і пакуты у труну ад іншых не закуты. Вось і ўсё. Быцця зямнога вынік. Пройдзена апошняя мяжа. Цотны лік надломленых вяргінек ды слупок чырвоны. Без крыжа. Ды здаўна вядзецца ў свеце гэтак – хопіць для магілак новых кветак. Вось і ўсё. Блуканняў сумны вынік. Прарасце травіца на грудзе. Сын ці ўнук пачэпіць той гадзіннік ды на ход далейшы завядзе. І яму да самай дамавіны злічыць ён сумленна ўсе хвіліны. Час! Мае надзеі не глушы. Хоць і грэшны я, але не цынік. Веру, што для вечнае душы не патрэбны ў вечнасці гадзіннік.Men's Sneaker Hub Online