Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

смерць

Сярэдняя: 4.6 (32 галасоў)

He трэба спачувальных тэлеграм —
Папера рвецца і ліняюць словы.
Часова ўсё, да роспачы часова.
Любіце тут.
Любіць дарэмна там.
Бо чалавек жа бачыцца здалёк.
Бо чалавек жа бачыцца па справах.
Няма яго між правых і няправых —
Ён з горкім жвірам у нябыт пацёк.
Ды ці ў нябыт?
Мо вернецца сюды
I нам шырэй на ўсё адкрые вочы?..
Глытком крынічнай першаснай вады,
Дубком на ўзлеску вечна маладым,
Тым вернецца, чым сам сабе прарочыў.
Цяпер яго любіце.
He тады.



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Буду ветрам я блукаць
У лясах дрымучых,
І жывой вадой сцякаць
Між пясчвных кручаў.

Увечар сонцам дагараць
Над сасновым борам,
Васількоў пялесткі рваць
У жытневым полі.

Бліскавіцай буду ззяць
Пад раскаты грома,
І зязюляй кукаваць
У дубовых кронах…

Я ачнуся ада сна
Дымам пахавальнага кастра.

30.11.10