Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галінка на сцюжы

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Галінка на сцюжы Адна галінка кволая на сцюжы. І дзе той паратунак адшукаць? Няспынна снег над садам кружыць, кружыць І немагчыма слоту зваяваць. Адна галінка, дзе выратаванне, Дзе выйсце з лабірынта, дзе яно? На жаль, не лечыць проста шкадаванне, Кадлі бяда пастукае ў акно. Чарговы дзень на досвітку прачнецца. Чарговы дзень, пашлі надзею мне. Баліць нясцерпна трапяткое сэрца, Калі палынны страх яго кране. Гучыць туга пранізлівым напевам, Жыццё зваёўваючы пакрысе. Хоць моцна голле звязанае з дрэвам, Ды ў адзіночку крыж яно нясе. Адна галінка кволая на сцюжы, Змагаецца з бязлітаснай слатой. Дай бог ёй сілы цёмныя адужаць І выйсці з безвыходнасці нямой. Adidas


Прыгожыя вершы

Прыгожыя вершы