Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Гарыць агенчык адзінока"

Сярэдняя: 3.3 (11 галасоў)

"Гарыць агенчык адзінока"
Праз туман гадоў мінулых
Бачу родныя мясціны
Неба сіняя,аблокі
Край той блізкі і далекі
Луг за вескай зелянее
Лес палоскаю цямнее
Рэчка вузенькая ўецца
Так было,ці то здаецца?
Снуюць людзі нібы пчолы
Смех дзіцячы каля школы
Пахне дымам,паляць печы
І касцы з касой на плечы
Радок ластавак на дроце
І гарлачыкі на плоце..
Зелянеюць агароды
І дае зямля ўсходы
Родны край,мая старонка!
Тут гучалі песні звонка
Як паток жыцьце лілося
Ці было,ці то здалося?
Вескі,той дзе нарадзіўся
Што шумела і іскрыла
Больш няма,нібы накрыла
Нейкай хваляй моцнай сілы
Рэдка людзі,больш магілы
Хто ў горад перабраўся
Хто на могілках застаўся
Боль да сэрца падступае
Тут былое памірае
Нібы шчарбіны ,дзе былі
Калісьці хаты ...
Стаіць маўклівае сяло
Як птушкай кінута гняздо
Глядзіць чуць вінавата
Пуста,сумна і трывожна
Толькі радуе адно
Калі бачыш як у хаце
Дзесьці свеціцца акно
У ціхай завадзі падзей
Ляжыць зямля былых надзей
І цешаць душу ўспаміны
Пра любы вобраз той радзімы
Што засталася там,далека
Гарыць агенчык адзінока.