Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гавораць кветкі мне бывай...

Канцэнтрацыя паэзіі ў такія

Канцэнтрацыя паэзіі ў такія доўгім вершы зніжаецца. Лепей сказаць усё не больш чым пяццю строфамі і замаўчаць. Бо паэзія - канцэнтраваная прыгажосць, а не "вада", якою расцякаецца аўтар.

Мой верш абрэзалі,гэта толькі

Мой верш абрэзалі,гэта толькі трэцья частка.Вось першыя дзьве:

***

Ішоў я невядомым полем,
Нагамі кветкі я таптаў.
Але па дзіўнай Божай волі
Спыніўся я і пастаяў.
І ўбачыў я сярод расьлінаў
Твор непаўторнае красы –
То сумны позірк кветкі сіняй,
Што ўліўся ўглыб маёй душы.
Пах удыхнуць я нахіліўся,
І раптам вобразы пайшлі,
І нават розум мой зьмяніўся,
Бо ёй паверыў я тады.
Яна адкрыла тайны сьвету,
Яна сказала,што яе
Выкарыстоўваюць ад стрэссу
І дзеля зьмен у галаве.
Але няма ад ёй ратунку,
Калі абвыкнеш назаўжды,
І стане лепшым падарункам
Вам толькі адна сьмерць тады.
Галоўная прычына сьмерці –
Найсаладзейшы яе пах,
Мазгі пераўтварацца ў сьмецьце,
Жыцьцё пераўтварыцца ў жах.
Я стаў у поўны рост раптоўна
І прыгажыню ўбачыў зноў.
Але нічога не запомніў
З яе незразумелых слоў.
Да самай ночы рваў я кветкі,
Бо ўсё,што чуў – усё забыў.
І падарункам непазьбежным
Букет звычайны я зрабіў.
Я падарыў сябрам букет той,
Як успамін ім аба мне
Без аніякай кепскай мэты –
Выконваў я загад яе.
Хаця не памятаў нічога
У падсьвядомасьці маёй
Шчэ захавалася немнога
Яе незразумелых слоў.

***

Сьнег ляжыць побач з брудам.
Бомж ляжыць побач зь смецьцем.
І пустая бутэлька
Адлюстроўвае ўсё.
Мы праходзім адлегласьць
З нараджэньня да сьмерці,
І заканчваем полем,
Каб даць кветкам жыцьцё.
Ганаровая здрада
І ганебная вернасьць,
Бо ўсё ў конаўцы Боскай
Пераблытана Ім.
Неўміручая кветка
Аддае непазьбежным:
Мітусьнёй у сусьвеце,
Цішынёй дамавін.
Не тапчы сініх кветак,
Ні вясною,ні летам.
Бог табе падарунак
Пад нагамі стварыў.
Бо ад гэтае справы
Ўсё жыцьцё стане зьдзекам,
Ты загінеш у цемры,
Быццам ты і не жыў.

Даволі цікавы пераклад! Мне

Даволі цікавы пераклад! Мне спадабалася. Ясенін - мой найлюбімы паэт. Я якраз збіралася пашукаць пераклады на беларускую мову - гэты будзе першым у маёй калекцыі)

гэта не пераклад,гэта мой

гэта не пераклад,гэта мой верш

Я зразумела, Антон, што верш

Я зразумела, Антон, што верш ваш, проста водгук напісала, калі прачытала толькі першыя радкі. Верш выдатны.

Не "найлюбімы", а

Не "найлюбімы", а "найлюбімейшы".

Найцікавейшыя крытыкі

Найцікавейшыя крытыкі з'яўляюцца тут, Зміцер.))) Ці не праўда?
Спачатку піша водгук на Імя небеларускага паэта,не чытаючы нават, не зразумеўшы сэнсу верша, а потым
яшчэ прыдумляе аб спрэчнасці параўнальнага канчатку "шы".) Як гэта будзе выглядаць "горшы" і "лепшы"? Горы і лепы??? Выдатны і выдатнейшы, вяялікая розніца і мне таксама так здаецца,) Але ж выгадавала Цыбуліна пакаленне цыбулят.
А наконт водгука - Кветкі аўтару. Не хочацца. Пакуль такія слупкі ў ім ёсць.

Наш лёс – нашу зямлю трымаць,
Ўсёй нашай вагаю вялікай,
Каб не сышла яна з арбіты,
Але не можам мы трываць,

Не хочацца мне ані вАгай, ані вагОю аніякай націскаць.)

Носьбіты беларускай мовы

Носьбіты беларускай мовы часам ужываюць варыянт "найлюбімы", напрыклад:
"Сапраўды Менск прыгожы й найлюбімы
колькі перажыта, колькі забыта....
а колькі шчэ на перадзе...."
Усе гэтыя "шы" і "чы" маюць даволі неадназначнае становішча ў мове.

Носьбіты расійскай мовы

Носьбіты расійскай мовы ўжываюць "ентот" замест "этот". А калі сур'ёзна, пачытайце артыкул на сайце "Нашай нівы" пра 10 галоўных памылак у беларускай мове.

Няма такой мовы "расийская",

Няма такой мовы "расийская", ёсць "руская"!!! Майце нейкую павагу да мовы и да людзей і іх меркаванняў. Улезлі у чужую размову, каб "прапіярыцца". Тут што - экзамен па мове? А калі я на "тарашкевіцы" буду пісаць, дык да кожнага слова будуць чапляцца? I гэта людзі, якія пішуць "якім та", нават без дэфіса, замест "якім-сці". Цяжка з "вумнымі"))
Найлюбімы, найкаханы, найсветлы і г. д. - нармальна ўжываемыя формы слоў, у тым ліку - у літаратуры. Адарвіцеся ад манітора і руска-беларускага слоўніка, пачытайце Гілевіча, Дайнеку ды іншых, знойдзеце шмат прыкладаў. Творчых поспехаў, спадары Крэчат і Нырка.

Растлумачце, калі ласка, як

Растлумачце, калі ласка, як дакладна пісаць: Інтэрнэт ( Вікіпедыя, "Звязда", "Наша Ніва" і т.п.) ці Інтэрнет (партал ТУТ.бай , slounik.org, o-db.ru беларуска-рускі онлайн слоўнік, Белтелрадыёкампанія Радыё.бу)
Мучаюся гэтым ужо даўно, не магу ніяк знайсці адказ.

Сеціва.

Сеціва.

Арыядна!!!))) (дачка крыцкага

Арыядна!!!)))
(дачка крыцкага цара Миноса)

По-мойму,лепей Інтэрнэт

По-мойму,лепей Інтэрнэт

Інтэрнат!

Інтэрнат!

1.Як усе нармальныя людзі,

1.Як усе нармальныя людзі, папярэджваючы, лічаць да трох; як у школе аднаслоўныя станоўчыя адзнакі толькі тры (задавальняюча, добра, выдатна); так і са ступенямі любові. Любімыя, любімейшыя і найлюбімейшы.
Куды аднесці "Найлюбімы" не зразумела нікому без кантэксту ці адпаведнага тлумачэння.
Няхай так будзе казаць нават першы прэзідэнт.
2. Як у беларускай мовы ёсць сястрыца "Трасянка", так і ў рускай мове ёсць "расійская" з жаргонамі і месцаслоўйем,ці гарадскім ці казацкім, ці замежным.
Усяго найлепшага невядомы папа рымскі