гэй, мешчанін, ты чаго гэткі сумны
з’еш ананас, мандарынку схрумай
што ў журбе і жальбе ўвесь сядзіш такі
у халадзільніку вэнджаныя кумпякі калі
калі там рыба траска й іншая трасца
а ты са светам нібы вырашыў развітацца
сядзіш, у задуменні маркотным схіліўшы голаў
і куды толькі жонка глядзіць – прыватны псіхолаг
ты ж бізнэс-трэнер, жыві, трэніруй бізнесоўцаў
што ж ад цябе за крок патыхае тугою бясконцай
што ж так хуёва табе, што ж так хуёва
ў цэнтры горада, у кватэры 4-пакаёвай
ідзі, перахапі чаго, патупі ў тэлевізар
а то ўзялі за моду ў дэпрэсію кідацца
мяшчане грэбаныя, ўсё вам, блядзь, мала
ідзі, гавару, паеш, а то дам ў ябала