Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гэта спакой, ці турбота...

Яшчэ не ацэнена

Гэта спакой, ці турбота…
Угледзеўся ў млечны я шлях.
У сэрцы гуляе самота,
Быццам бы вецер у палях.

Што мне да славы, багацця,
Шчасце не ў гэтым, ці не?
Ціхі спакой, ці не шчасце
Шчасце і ёсць для мяне.

Зёлка вясной на ўсходзе,
Кропля расы на траве,
Дождж марасіць, сонца ўсходзіць…
Усё непаўторна…не…

Дзень, альбо ноч медавая,
У ліпень цвіце зорка ў небе…
Усе непаўторнае, усе непаўторнае…
Тое, што мне трэба.