Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гісторыя з геаграфіяй

Сярэдняя: 5 (1 голас)
На поўдні я калісьці быў, На поўначы ў мядзведзяў, Ды толькі больш за ўсё любіў Паездкі да суседзяў. У тых вандроўках незнарок Запомніў я з маленства Вясковай бабкі гаварок, Што родам з-пад Смаленска… Аднойчы я заехаў сам Далёка за Усвяты, На Пскоўшчыну, але і там Святкуюць нашы святы… Пад Вільняй быў на хутарах І сам дзівіўся цуду: Так беларушчынай прапах – Заўсёды помніць буду… “Шумеў сурова бранскі лес,” А я сядзеў і слухаў. У спрэчкі мужыкоў не лез – Патыліцу ўсё чухаў… Знянацку трапіў аж пад Цвер. Там вёскі: Волат! Пожня!.. І ў атлас я гляджу цяпер, Прынамсі… асцярожна. Ну што пра Польшчу мне ізноў?! Бываў пад Беластокам, Дык ад размовы двух паноў Аж шыбанула токам! Ад той знаёмай гаманы Забыў я пра закуску. Гаворку між сабой яны Вялі… па-беларуску! Я больш цікаўлюся цяпер Гісторыяй дзяржавы. І выклікае недавер Мяжа – не без падставы. Ну, а калі завёз сваяк У вёску пад Чарнігаў – Дык стала ясна мне ўсё як Разгорнутая кніга. Я, вінаваты без віны, Намотваю на вусы, Што не суседзі ўсе яны – Радня!.. Бо беларусы! 1999 Mens Running Shoes