Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Горад і веска"

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

"Горад і веска"
Добра ў полі.Пахнуць травы.
А прастор які,а шыр!
А тут праца,а тут справы
Зацягнулі быццам вір
Зранку шклянку кавы выпьеш
На гадзіннік паглядзіш
Не ідзеш,а на прыпынак
Як ашпараны ляціш
У весцы час цячэ павольна
Бачна ціхую раку
І табе там так раздольна
Як у моры мараку
Побач лес шуміць таемна
Дыхаць легка і прыемна
Небасхіл відаць далекі
А трава там глушыць крокі
І сусед суседа знае
У госьці можна?Не пытае..
Сабяруцца надвячоркам
І ідзе,плыве гаворка
У гарадах трамвай,аўтобус
Едзе,круціць зямны глобус
"Прабіваеш" свой білет
І бягом у інтэрнэт
Там і мора,там і рэчка
Знойдзеш птушку і гняздечка
Там жыцьце кіпіць і грае
Віртуальна пралятае..
Як ваверка у калясе
Цэлы дзень бягом,бягом..
Вось нарэшце і мой дом
Лягу спаць,няхай прысніцца
Што згубіў даўным-даўно
Час ідзе, ніяк не спіцца
" Лезе" горад у вакно..