Вуснаў дзявочых гарачы давер... Тут не ўладарыць каханне. “Божа, прабач, не хацеў я, павер...” - Звычная споведзь пад ранне.
Хтосьці прамовіць: “Хіба ж гэта грэх? Плюнь і забудзь, прыжывеццца”. Грэх не расколеш, быццам арэх. Ён на душы застаецца.