Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Груз успамінаў

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Радзімы сум На розум лёг Невылечнай тугою... Кароў тых статак, Што прывід з дзяцінства Пахне сырадоем... Бабуля, сустракае што З калейкі ўнукаў... Кавалак заячага хлеба, Не з'едзены ад ранку У сумцы... Кіёк у руках... Малеча з працы Вечарам вяртаецца Да хаты... Цалюткі дзень У полі ды на лузе... Лясной палянцы... Палюе дзе за ягадай... І так па крузе... І яблыкі ... З пакінутага хутара... Пах гэтых яблык І цяпер, бывае, ноччу Мне спаць не дасць... У дзяцінства зноў вяртае... І што рабіць мне З гэтаю тугою? Няма малюнка Ў вёсцы ўжо таго ...даўно... Быллём і пустазеллем зарасло ўсё... І толькі пьяны ўшчэнт мужык Каля зарослага асінаю балота Пасе казу ...ў адзіноце... Малюнак невыцерпна сумны... За колькі год Ізгоем стала Беларусь... І мозг у ступары ... Адкуль? Чаму? Завошта Мы плацім непад'ёмны кошт? І як нам задавіць усім разам гніду, Што стала велізарнай вошшу... Пакуль жывем у галечы ўспамінамі, Машна ў яе ўсё больш і больш А мы маўчым... Ўсе... Ад Гродна і да ...Воршы... Kobe 10 ELite PE