Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вершы

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Згубіла фразу - нібы свет…
І не магу знайсці і ўспомніць…
Уцёк, сарваўшыся, сюжэт…
Растала стрыманая споведзь…

Яна не вырвецца цяпер
Трапяткім ветрыкам на волю…
І мой невыказаны верш
Ужо не выспее ніколі…

Радкамі ўслых не прагучыць…
Не застанецца на паперы…
Мне б тую фразу прыручыць…
Ды зачыніла мітусь дзверы…



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ледзь знясілю, захварэю,
Непакоюся найперш:
Ці паспею,
Ці даспею
Напісаць свой лепшы верш?

Каб хапіла толькі часу!
Каб натхненне не сыйшло!
Ці не згасну
Я заўчасна,
Сэрца сцягваючы ў тло?

Смерці цела не баюся,
Толькі дух таміцца мой…
Ці ўталюся
Ў жыццятрусе
Апантанасцю сваёй?

Лёс адцяне пупавіну,
Што трымае на зямлі,
І адрыне…
Ці пакіну
Ў кімсьці след сваёй любві?

Адарваўшыся ад глебы,
Раптам кіну сумаваць -
З-за патрэбы
Цуды неба
Ў іншым свеце апяваць...