Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іерархія

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

“Трамп не паціснуў руку Парашэнку”
newsone.ua

трамп не паціснуў руку парашэнку
парашэнка не паціснуў руку лукашэнку
лукашэнка не паціснуў руку румасу
румас не паціснуў руку шуневічу
шуневіч не паціснуў руку маёру
маёр не паціснуў руку прапаршчыку
прапаршчык не паціснуў руку ўчастковаму
участковы не паціснуў руку паставому
паставы не паціснуў руку мінаку
мінак не паціснуў руку жонцы
жонка не паціснула руку падначаленай
падначаленая не паціснула руку сантэхніку
сантэхнік не паціснуў руку алкаголіку
алкаголік не паціснуў руку дварняжцы
дварняжка не паціснула руку котцы
котка не паціснула руку мышцы
мышка не паціснула руку рэпцы