Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Індульгенцый не купляйце...

Сярэдняя: 2.3 (9 галасоў)

Індульгенцый не купляйце -
Неадкупныя грахі!
Пастве боскай грошай мала
Калі Бог на небе сьпіць…

Гэтае было вякамі,
Гэтае ў наш век прыйшло!
Мне ж, языцкія паданьні
Ціснуць сэрца і пяро.

Я не прагну адмаўленьня,
З веры нашай не скрывеў,
Салавейкі чую сьпевы
Як ён продкам маім пеў.

Мне найгорш за немаўленьне
Ніцма падаць і прасіць,
І радзіміцкае племя
З курганоў нашых забыць.

,,Адрачысь’’ - благое слова,
,,Пазабыць’’ - нікчэмны зык,
Зь імі - племя ніякое!
І за імі - народ зьнік!
-08.02.18.