Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кіньце смутак

Сярэдняя: 4.7 (18 галасоў)

Што вы, хлопцы, спахмурнелі?
Ці каго вы пахавалі?
Ці няшчасце так здалела?
Што нуда апанавала?

Плюньце, хлопцы! Заспявайма,
Каб аж вокны задрыжалі!
Ва ўсе грудзі загукайма,
Каб і думкі паўцякалі!

Ці ж мы будзем вечна гнуцца,
Апускаць бязвольна рукі?
Няхай слёзы больш не льюцца,
Няхай нас не знаюць мукі!

За работу жыва, жыва!
Каб нас доля не ўшчувала,
Каб не сохла наша ніва,
Каб нуда нас больш не гнала!



Каб цябе ўжо прабрала! Але ж

Каб цябе ўжо прабрала!
Але ж трэба.
Каб заззяла!