Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб не сапсаваўся

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Цэлы дзень галодны бацька
Поле пад пасеў араў,
Сын жа са знаемым дзядзькам
Каля рэчкі загараў.

Вечарам стары - дахаты,
Ды заскочыў у гарод,
Агуркоў набраў, цыбулі,
Каб забацаць бутэрброт.

Выйшаў добрым адназначна,
Найвыдатнейшы меў пах,
Выглядаў па-боску смачна,
Толькі бацька – на парах.

Адбяжаўся на хвіліну,
Каб свіням паесці даць.
Думаў: «Накармлю скаціну
і пайду адпачываць.»

У гэты час да магазіна
Сын спяшаўся за піўком.
Забяжаўся за грашыма,
Бычыць дзіва – гэта ЁН!!

На халяву дужа падкі
і благі да языка,
Ён навёў свае парадкі,
Замахнулася рука…

Наш герой – галодны бацька
Гаспадарку накарміў.
Прадчуваючы імгненні,
Рукі cпэцканыя мыў.

Паглядзеўшы на талерку,
Падыйшоў ён да стала.
На падлогу, на люстэрка.
- Што за чорт! ЯГО няма!!!

Ды ад злосці ён як лясне!
Звеўшы лікі са сталом,
Ён патрапіў на няшчасце:
Урач сказала – пералом.

Сын, прачуўшы пра такое,
Порткі ледзь не сапсаваў
На прызнанні ў пакоі
Так яму распавядаў:

Не было табе клапот,
Дык чаго злаваўся?
Я ж ЯГО паклаў у рот,
Каб не сапсаваўся.