Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кахай мяне

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Кароткі, кажуць, век дзявочы, Ды колькі вёснаў ні міне, Не апускай тужліва вочы - Назло гадам кахай мяне. Кахай, хоць я не кучаравы І палысеў, як мае быць, Бо і такім я маю права І быць каханым, і любіць. І хоць пражыў я ўжо даволі, Але ж якія там гады, Калі яшчэ карціць у полі Упасці ў гушчу лебяды. Мне ад цябе не трэба многа : Прад Богам і перад людзьмі Сустрэнь мяне каля парога І, як калісьці маладога, Ужо старога абдымі. А стану як зусім бяззубым, Агіду ў сэрцы не гадуй - Калі не надта буду любы, То хоць бы толькі пашкадуй. А я табе за ўсё за гэта, Адпавядаючы гадам, Такой жа адплачу манетай: Ля цёплай грубкі месца дам. Air Jordan Sneaker