Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханай

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калі ласка, прыйдзі ў мой сон,
у мае каляровыя мроі:
пад таемную музыку сэрцаў
мы пакружымся ў вальсе з табою,-
калі ласка, прыйдзі ў мой сон.

Калі ласка, прыйдзі ў мой сон
ціхай добрай начной парою,
каб сагрэць мне збалелае сэрца
і застацца навекі са мною,-
калі ласка, прыйдзі ў мой сон.