Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кактус

Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Кактус

Кактус на маім акне
Не даваў спакою мне.
Я вакол яго хадзіла
І вачэй не адвадзіла.
Ведала наказ здавён:
“Не чапай, калючы ён!
Цяжка ў рукі яго ўзяць,
А без болю не ўтрымаць”.
Мне ж парады слухаць мала,
На сабе спазнаць цікава.
Папярэджвалі дарма...
Вось, праверыла сама!
Вынік вопыту агучу,
Назаву яго балючым.
Іншы б хутка зразумеў
І пытанняў больш не меў,
Я ж у галаве кручу
І праверыць зноў хачу.
Можа спроба не ўдалася
Бо не гэтак узялася?