Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вікторыя Галоўчык

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Гады вайны. Разруха. Бруд. Кліч хлопчыка аб дапамозе. Які адзін застаўся тут, На неабкатанай дарозе… Яго бацькоў даўно няма: Загінуў бацька ў палоне, Матуля, чыстая душа, У роспачы злягла на Доне. Малодшы брацік - Філімон - Памёр, калі хвароба ўзяла. Сястрычка Танечка ўжо год Байцоў на фронце лекавала. А вёску, дзе жылі яны, Ваўкі-фашысты зруйнавалі, І разам з хатамі лясы Чырвоным колерам палалі. Хлапчук схапіўся за падол Старой жанчыны, з ёю разам Ён цяжкі шлях вайны ішоў, З ёй ратаваўся іншым часам. Аднойчы ноччу, у вясну, Іванка ўскрыкнуў ад спалоху. Убачыў страшную разню. І збег у лес, надаўшы руху. Там сеў пад велізарны дуб, Застаўся ў поўнай адзіноце, Бо болей крочыць ён не мог - Ён апынуўся на балоце. Слязінкі капалі з вачэй. Бо разумеў, што часам згіне. Чаму вайна малых дзяцей Сама прадставіла магіле? Але Іванка - барацьбіт! Паспрабаваў пад ранак выйсці. Пабачыў, што народ забіт, І кінуўся ў пошук выйсця. Ужо доўга крочыў цераз лес, Не бачыўшы зусім жывога, Пакуль заўважыў ён здалёк Фашыста, хлопца маладога. Падумаў - ратаванне тут! Але ж ён страшна памыляўся. Хоць з віду добры, унутры - бруд. Тут выстрал дробязна раздаўся. Зусім не дрыгнула рука Пачырванелага забойцы. У вачах у хлопчыка сляза, І кліч матулькі звыш: "Не бойся!" Ужо сэрца кінула свой стук, Але ж засталася навекі Там пляма, што з варожых рук Вайною мерлі дзеці. Дзеці! Гады вайны.Разруха. Бруд. Няма жальбы аб дапамозе Дзіцяці, згубленага тут, На неабкатанай дарозе... Nike Tiempo Legend VI FG


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
А ведаеш, што ты - мая атрута? На густ прыемная, прыемная ва ўсім. Тваё імя паўсюдна не славута, Але яно ў сэрцы ў маім! І душыць, і хвалюе, і знішчае Усё што ёсць, усё што б ні было! Маі імгненні лёгка разбурае Табою зруйнаванае нутро. Няспынны час, цягнік жыцця імчыцца. Я ведаю, што ў ім цябе няма. Аднойчы я надумаю спыніцца І буду вінаватая сама, Бо дзесьці там жыве мая атрута… Абавязкова я яе знайду. Нап'юся ёй, пазбавіўшыся смутку, І ад яе здаволена памру! Air Max 95 Invigor Print


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Прытуліся да мяне хутчэй, Я тамлюся без тваёй увагі. Моманта ў жыцці няма ярчэй. Непатрэбна лічыць перавагі… Непатрэбна! Ёсць адзін вердыкт - Толькі мой цяпер ты без астатку. Прад вачыма вобраз твой ўзнік Вечарам, і днём, і нават зранку. Нехапае побач родных рук, Цеплыні ад палкіх дакрананняў, Дзе дыханне, дзе сардэчны рух, Стук ад неўсвядомленых прызнанняў? Зноў мяне чаканнем наказаў! Так і быць, я згодна, я чакаю. Веру, што мяне ты ўзгадаў. Веру, спадзяюся і кахаю! nike


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Далей, я веру, будзе ўсё! А зараз - толькі пратрымацца, Не клапаціцца, не губляцца, Забыцца і не заставацца У адзіноце і пустоце. Няхай праблемы не клапоцяць, Тады, я веру, будзе ўсё! Як у рамане, як у кнізе Яшчэ складзецца ў жыцці. Патрэбна верыць і ісці, Усё, усё ўжо хутка прыйдзе... SNEAKERS