Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі на ўзлессі ўзыйдзе той час

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

Ляжыць на ўзлессі
Так званы змагар.
Які за Айчыну
Крывю праліваў.
Які ў малалетстве
З Тадэвушам быў...
Але з Кастусём
Сыйшоў ў той мір...
Ён зведаў ўсе здекі
Расейцаў над ім.
Таму што Ліцьвінам
Ён быў, а не тым...
Каму ўся падзея...
Пра Русь ад Масквы...
Склалася ідэяй
Працарскай царквы...
Дзе мова каралась...
Каб забыліся аб тым,
Што Рэч Паспаліта -
Абодзьвух Краін.
Або двух народаў
Якія жылі,
Змагалісь з памежжам,
Што здек ім няслі...
Дзе зваліся людзямі,
А не меньшым братом.
Дзе мелі свой скарб,
А не лытку багоў...
Дзе замежжа
Раілась з ім...
Але на ўсходзе
Няма тых прычын...
Каб звацца народам,
Ўсё ад цара...
Караць ці панежыць -
Якая Літва...
Быць вам беларусам,
Якія ад нас,
Згубілісь ў час смуты.
Бяром пад крылы вас...
І вось тая птаха
З дзьвумя галавы.
Нябыта Чарнобыль прайшоўся
Ў іхным Краі...
Кіпцяром паласнула
Па сэрцы яго...
Клявала ў дзьве дзюбы
Народа жытло...

Паўстаў за Радзіму...
На узлессі ляжыць...
Прыходзьце да леса,
Каб пакуту адбыць...