Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяржук Жакевіч

Яшчэ не ацэнена

Ляжыць між лясамі,
Радзіма мая.
Кленчыць Варажбея,
Ў маім Краі здаўна.

Ля камянёў ходзіць.
У лесе пяе.
Калісь на Купалле,
Папараць - кветку знайдзе.

Там і будуе,
Знянацку, свой стан,
Каб зайграў ёй,
Нябесны Арган.

Каб Веды ад Неба,
На глебу сыйшлі.
Той, хто абярэ іх,
Жыццё ў Раі...



Сярэдняя: 4.5 (16 галасоў)

Дзе ўзялося тое,
Што змяніла нас?
Каб маўчаць у нядолі...
Ды трапіць у гэты час.
Мець марай скрыню...
Якая існуе.
Бо ў Дамавіне
Ніхто нас не скуе.
Але гэтым марам
Супраціў Пан Бог...
Каб не адлучыцца...
Каб ганак Яго лёг.
Каб увайсці ў Браму
У сваім Жыцці...
Трэба нам не гнуцца
І меньш за ўсё паўзці...



Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Выйдзем разам на Дзяды.
Шчыльнымі радамі.
Памянём мінуўшых тых.
Добрымі славамі.
Хто ня змер.
Той будзе там.
На далоні Бога.
Але як жыцце прайсці?
Ня крануў нікога.
Ўсе мы вязні ў той турме.
Што жыццём завецца.
Ўсе за кратамі сядзім.
Воля ў сэрцы б,ецца.
Ганьба тым,хто па галовах.
Скача як сініца.
Сорам тым,хто Чэсць згубіў.
Ім ўжо ня адмыцца.
Але гэта поймем мы.
Калі злягнем ў труну.
Божа мілы нас ратуй!
Не парві нам струны...



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

На далоні маці і бацькі,
Узгляні.
Патрымай іх крыху,
Сэрца адчыні.
Бо на тых далонях,
Ўсё каханне нам!
Што даюць заўжды,
Бацькі сваім дзіцям!
На іх пот і праца,
Недасып ў начы.
На іх боль гарачы,
Хоць ты закрычы.
Ўсё на тых далонях,
А ўсё дзеля таго.
Каб дзіцям жылося,
Ня горш за каго.