Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі ты ў пошуках чароўнай мроі

Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)
Калі ты ў пошуках чароўнай мроі Збег, і душу дадому не вярнуць, Успомні, як вясенняю парою У родным садзе яблыні цвітуць. Калі скаціўся долу ў час кароткі, І лёс надзеі дзверы зняў з завес, Успомні, як дурман густы, салодкі Ля роднай хаты распускае бэз. Калі ўсё разбурылася і знікла, І моцы зноў падняцца не стае, Успомні, як упэўнена і звыкла Над родным небам сонца ўстае. Калі гарэў сваёй галоўнай марай, Ды й тая ўжо прыйшла ў заняпад, Успомні, як упарта і аддана Твой пчолы напаўняюць гулам сад. Каб радасці сасуд наноў запоўніць, Вярнуць на месца страчаныя дні, Ляці хутчэй, пакуль яшчэ не позна, І маму з татам крэпка абдымі. Nike Shop