Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі вяртаешся да даму стомлены...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Калі вяртаешся да даму стомлены
І толькі ліхтары табе падмігваюць
Галінкі дрэў ціхенечка качаюцца
Нібы нашэптваюць малітву ціхую
Ты ціха ўсміхаешся прахожаму
Які, чамусьці позіркам адказвае
Жадаючы табе ўсе толькі добрае
Нібы чароўнай сілаю валодае.
Калі вяртаешся да дома роднага
І адчуваеш водар сонейка
Таго, што ў дзяцінстве зыркала
І з ветрыкам гуляла весела
То адчуваеш сілу слаўную
Што прыдае жаданне вольнасці
І здольнасці ўсе выправіць на лепшае
На светлае, што людзі заслугоўваюць!
Калі вяртаешся да мовы роднае
Якой каханне вымаўляеш першае
Малітвай матчынай аберагаеш сонечнай
І песняй беларускай весялосць даеш
І хочацца, і можацца, і верыцца
І шчасце разукрашваеш вяселкаю…
І расыпаюцца бурштыны зорачкі
Калі чакаюць там, куды вяртаешся