Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калядкі

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)
Ой, ладачкі-ладкі, Надышлі Калядкі. Мы дзеля Калядак напяклі аладак. Дралі дробнай таркаю дранікі духмяныя. Хочаш – еш са скваркаю, хочаш – са смятанаю. Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска. Вось кавалак пірага, каб не брала вас туга. Ой, ладачкі-ладкі! І мядок салодкі да лясной гарбаткі наліем у сподкі. І запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімою лютай нам не знацца з горам. Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі! Ешце ўволю, ешце, Ды не псуйце зубкі… Песняй нас пацешце, галубкі, галубкі! Бохан – поўняй яснаю, яйкі, бульба, скваркі. Гэта ўсё – з уласнае нашай гаспадаркі. Калі вам прысмакі прыйдуцца да смаку, прынясіце Богу шчыпую падзяку. Ой, ладачкі-ладкі – Пляскаем у ладкі! Ой, ладачкі-ладкі – Святкуем Калядкі! Jordan


якая чароўная і прыгожая

якая чароўная і прыгожая дзіцячая песьня.