Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каляровая стужка

Яшчэ не ацэнена
Ведай, мне будзе значна лягчэй, Бо цяпер я не ўбачу вачэй, Гэтых светлых і сініх тваіх. Бо ніколі не быць удваіх. Ты ідзі, не глядзі на мяне. Вобраз твой у душы не кране Неўмольная чэрствасць часоў, Серабрыстасць маіх валасоў. Не зачэпіць усмешку тваю, Успамін не аддам у баю, І ахвярай не стане вясна, Дзе сышліся з тобой, ты і я. Хай здаецца нясцерпным твой боль, Не мяняй ты яго на спакой. І ў гульні са мной не гуляй. Не сустрэнімся – ну дык бывай. Каляровая стужка ў руках. Занясе яе вецер пад дах. Яна там застанецца, пакуль Будзеш мроіцца мне адусюль. Ты знайшоў сабе лепшую, так? Я жадаю вам шчасця, аднак. Хай шансуе ва ўсім па жыцці, Будзе радасна разам ісці. Sneaker