Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калыханка

Яшчэ не ацэнена

Вецер на маім майдане -
Смецце за парог,
Хай прысніцца добрай панне
Яблычны пірог.
Будзе спаць і сніць вядзьмарка
Журавіны, мёд,
Закружляюць знічкі шпарка -
Думак карагод.
Прымурожыць зноў ціхенька
Вочкі-прамяні,
Замуркоча песню елка
Ёй пра карані.
Як сняжынкі свае вежы
Адбудуюць і праз лёд
Сустракае не па трэшу
Чараўніцу снежань-кот.
Вецер дзьмуць не перастане -
Ачышчэнне-матылёк,
Хай прысніцца добрай панне
Яблычны пірог.