Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калючкі-1

Сярэдняя: 5 (1 голас)

К А Л Ю Ч К І - 1

*****************************
Даверыўшы думку паперы,
Нядрэнна ў сябе запытаць :
-А праўда, што вокны і дзьверы
Таксама умеюць чытаць ?
****************************
Таго шчасьлівым назавіце,
Хто з духам волі сябраваў,
Хто ні хвіліны ў нейкай сьвіце
Сябе ў жыцьці не адчуваў.
******************************
Калі бухаюць салюты,
Грошы сеючы пад хмары,
Знаю я, ўто хтось разуты
Дзесь ідзе на пошук тары...
****************************
Хоць які ты там будзь эрудыт,
Май дыпломы любых устаноў,
А вазьмі ў нашых банках крэдыт,
Дык і пойдзеш калісь без штаноў !
********************************
Не бойся сьнежных завірух,
Грамадзкіх бойся чар,
Бо, як зацягне нейкі "рух",
Уласны згубіш твар.
***************************
Лепшы спосаб пасварыцца,
Страціць з кімсьці лад да згоду -
Гэта ўзяць, ды й ганарыцца
Старшыньством свайго народу.
***********************************
Аб нашай моладзі хлусіць не мае толку.
Скажу вам праўду я без нейкіх там падманаў:
Каб сапраўды-ж яна "сядала на іголку",
Дык не было-б у нас наогул наркаманаў!
*************************************
Каханак аббіваючы парогі
У пошуках таго, што ўжо вядома,
Падумайце хоць крышку, мабыць рогі
І ў вас ляжаць пад ложкам недзе дома?
*************************************
Хтось праз пляшку бачыць сьвет,
Хтось - праз чортаў Інтэрнэт:
Штось такое ў нас з вачыма,
Што без шкла ўжо й немагчыма ?!.
********************************
Згубілася думка? Бяды ў тым ніякай!
Магчыма, ёй месца ў душы не знайшлось?
Як так, дык ты памяць за тое падзякуй,
Што сьцёрла яна непатрэбнае штось.
**************************************

Аўтар - Уладзімер Дзехцярук.З зборніка "Па-над
Фінскай затокай".Эстонія, Йыхві, 2013 год.